Й
|
Літара Й | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||
| Кірыліца | ||||||
|
А · Б · В · Г · Ґ · Д · Ѓ | ||||||
| Неславянскія літары | ||||||
|
А̄ · А́ · А̀ · Ӑ · А̂ · А̊ · Ӓ | ||||||
| Састарэлыя літары | ||||||
|
Ꙁ · Ꙇ · Ҁ · Ѻ · Ѹ · Ѡ · Ѽ | ||||||
| Літары кірыліцы |
Й, й (І нескладовае) — літара большасці славянскіх кірылічных алфавітаў (10-я ў балгарскім, 11-я ў беларускім і рускім, 14-я ва ўкраінскім). У сербскім і македонскім адсутнічае, замест яе ўжываецца літара Ј. Літара Й уваходзіць таксама ў кірылічныя пісьменнасці многіх неславянскіх моў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утворана шляхам далучэння дыякрытычнага знака да літары И, якая паходзіць з кірыліцкай Н («іжэ), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай Η («эта»). Мела назву «і кароткае» (назва ўведзена Я.К. Гротам). У старабеларускай графіцы ўжывалася з канца XVI стагоддзя, абазначала гук [й] пераважна ў друкаваных кнігах (злодейство, нехай, тайна). У рукапісах XVII стагоддзя ўжывалася радзей, паралельна з традыцыйнымі сродкамі абазначэння гука [й] — літарай И і паерыкам (ⸯ): войско — воиско — воⸯско; хитрый — хитрыи — хитрыⸯ. Лічбавага значэння не мела[1].
Пры ўвядзенні грамадзянскага шрыфту ў 1707—1711 гадах былі скасаваны ўсе надрадковыя знакі, і асобы знак Й знік. Ён быў адноўлены ў 1735 годзе, але фармальна асобнай літарай не лічыўся: не ўключаўся ў пералік літар азбукі, не меў парадкавага нумара, у слоўніках аб’ядноўваўся з И і падобн. Афіцыйна літарай алфавіта Й стала толькі ў XX стагоддзі.
У XVIII—XIX стагоддзях на ўзор рускага грамадзянскага шрыфту літара Й увайшла ў грамадзянскія шрыфты балгарскай, украінскай і беларускай моў. Да сярэдзіны XIX стагоддзя літара Й выкарыстоўвалася і ў сербскай пісьменнасці, але затым была заменена лацінападобнай літарай Ј, якая была перанята і македонскай пісьменнасцю.
Беларуская мова
[правіць | правіць зыходнік]У сучаснай беларускай мове абазначае санорна-шумны мяккі шчылінны сярэднеязычны зычны гук [й] пасля галосных (буйны, край, свой, чайка). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Й // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 236. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.
