1984
Выгляд
| Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 1984 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]
- 5 студзеня: У Мінску заснаваны Дом-музей Ваньковічаў.
- 24 студзеня: Кампанія «Apple» прадставіла першы персанальны камп’ютар з графічным інтэрфейсам і мышшу, які стаў камерцыйна паспяховым.
- 7 лютага: Амерыканскі астранаўт Брус Мак-Кэндлес здзейсніў першы выхад у адкрыты космас без страхоўкі.
- 13 лютага: Канстанцін Чарненка заступіў на пасаду генеральнага сакратара ЦК КПСС.
- 29 красавіка: Фаніпалю нададзены статус гарадскога пасёлка.
- 7 мая: Стыў Дэвіс другі раз запар выйграў чэмпіянат свету па снукеры.
- 6 чэрвеня: Савецкім праграмістам Аляксеем Пажытнавым створана камп’ютарная гульня «Тэтрыс».
- 29 чэрвеня: Уведзена ў эксплуатацыю 1-я лінія Мінскага метрапалітэна.
- 28 ліпеня: У Лос-Анджэлесе адкрыліся Летнія Алімпійскія гульні 1984.
- 4 жніўня: Афрыканская краіна Верхняя Вольта змяніла назву на Буркіна-Фасо.
- 14 верасня: Першы ў свеце пералёт праз Атлантычны акіян на паветраным шары выкананы амерыканцам Джо Кітынджэрам.
- 31 кастрычніка: Забіта Прэм’ер-міністр Індыі Індзіра Гандзі.
- 8 лістапада: Заснаванне расійскай рок-групы «Гражданская оборона».
- 20 лістапада: McDonald’s зрабіў 50-мільярдны гамбургер.
- 3 снежня: Здарылася Бхапальская катастрофа ў Індыі, найбуйнейшая па колькасці ахвяр тэхнагенная катастрофа ў гісторыі.
- 19 снежня: Падпісана кітайска-брытанская дэкларацыя аб вяртанні Ганконга пад юрысдыкцыю КНР у 1997 годзе.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 11 лістапада: Марка Хук, нямецкі баксёр
- 22 снежня: Basshunter, шведскі спявак, музычны прадзюсар і дыджэй
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 7 студзеня: Альфрэд Кастлер, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 9 лютага: Юрый Андропаў, савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, генеральны сакратар ЦК КПСС (нар. 1914)
- 12 лютага: Хуліа Картасар, аргенцінскі пісьменнік
- 1 сакавіка: Джэкі Куган, амерыканскі кінаакцёр
- 25 ліпеня: Уладзімір Караткевіч, беларускі пісьменнік, публіцыст (нар. 26.11.1930)
- 19 кастрычніка: Ежы Папялушка, польскі каталіцкі святар (нар. 14.9.1947)