Гэты сайт прысвечаны беларускамоўнай лакалізацыі WordPress. Апошняя версія платформы ўжо перакладзена, але ж вы можаце дапамагчы з рэдактурай ды лакалізацыяй папярэдніх версій, плагінаў і тэм.
WordPress – ідэальная платформа, калі вам патрэбна стварыць сайт за некалькі хвілін. WordPress – гэта дапаможца, з якім у вас больш не будзе пытанняў, як і што трэба рабіць, каб ваш сайт працаваў.
Загрузка
Шаноўнае спадарства, у гэтым раздзеле вы можаце знайсці найноўшую версію WordPress на беларускай мове. Вы можаце выбраць паміж моўным пакетам і агульным пакетам выпуску апошняй версіі.
Калі вы ўжо знаёмы з тым, што вам патрэбна, каб запампаваць файлы на сервер, само ўсталяванне зойме ўсяго некалькі крокаў:
Спампуйце і распакуйце дыстрыбутыў WordPress.
Стварыце базу дадзеных на серверы такім чынам, каб ваш карыстальнік MySQL меў усе правы для доступу.
Пасля гэтага неабходна змяніць імя файла wp-config-sample.php на wp-config.php
Адкрыйце wp-config.php ў любым тэкставым рэдактары і змяніце налады злучэння да базы дадзеных.
Пасля гэтага запампуйце усе файлы WordPress на сервер і
калі вы хочаце ўстанавіць WordPress у каранёвы каталог (напрыклад, http://example.com/), перанясіце ўсё змесціва архіва WordPress у каранёвы каталог;
калі вы хочаце ўстанавіць WordPress у асобны каталог на серверы (напрыклад, http://example.com/blog/), вы павінны перайменаваць каталог wordpress, каб ён меў такую ж назву, што і пажаданы каталог, і перанясці ўсё змесціва архіва WordPress у каранёвы каталог.
Перайдзіце па спасылцы да файла wp-admin/install.php
калі вы не змянялі каталог усталявання, то спасылка будзе выглядаць наступным чынам: http://example.com/wp-admin/install.php
пры змене каталога, спасылка будзе выглядаць наступным чынам: http://example.com/blog/wp-admin/install.php
Вам застаецца толькі выканаць наступныя, вельмі простыя крокі.
Працуйце і рабіце неверагоднае разам з WordPress на беларускай мове!