close
Перайсьці да зьместу

Аўстралія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аўстралія
анг. Australia
Image Image
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн
Гімн Аўстраліі[1][2][3][…]
Image
Дата заснаваньня: 1 студзеня 1901[4]
Афіцыйная мова: аўстралійская ангельская мова[d][5][6] і Auslan[d][7]
Сталіца: Канбэра[8]
Форма кіраваньня: прадстаўнічая дэмакратыя[d][9], канстытуцыйная манархія[10][11] і фэдэрацыя[12]
манарх Аўстраліі[d][13]: Карл III
прэм’ер-міністар Аўстраліі[d][14][13]: Энтані Албаніз[d]
Заканадаўчы орган: Парламент Аўстраліі[d][15]
Выканаўчы орган: Урад Аўстраліі[d][13]
Плошча:
Насельніцтва:
Валюта: аўстралійскі даляр[19][20][21]
Мэдыянны прыбытак: 65 000 A$[22]
Індэкс дэмакратыі: 8,85[23]
Каэфіцыент Джыні: 32,4
ІРЧП: 0,951[24]
Часавы пас: UTC+10
Аўтамабільны знак: AUS
Бок аўтамабільнага руху: леваруч
Дамэн верхняга ўзроўню: .au
Тэлефонны код: +61[25]
Image Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
australia.gov.au

Аўстра́лія (па-ангельску: Australia, ад лац. austrālis — «паўднёвы»; Аўстралі́йскі Зьвяз — па-ангельску: Commonwealth of Australia) — дзяржава ў Паўднёвым паўшар’і, чалец Садружнасьці нацыяў. Сталіцай дзяржавы зьяўляецца горад Канбэра. Разьмешчана на мацерыку Аўстралія, высьпе Тасманія і некалькіх іншых выспах Індыйскага і Ціхага акіянаў. Адзіная дзяржава, якая займае цэлы мацярык. На поўнач ад Аўстралійскага Саюзу разьмешчаныя Ўсходні Тымор, Інданэзія і Папуа-Новая Гвінэя, да паўночнага ўсходу — Вануату, Новая Каледонія і Саламонавы выспы, на паўднёвы ўсход — Новая Зэляндыя. Найкарацейшую адлегласьць паміж галоўнай выспай Папуа-Новай Гвінэяй і матэрыковай часткай Аўстралійскага Саюзу складае ўсяго 145 км, а адлегласьць ад аўстралійскай выспы Боігу да Папуа-Новай Гвінэі — усяго 5 кілямэтраў.

Назва «Аўстралія» паходзіць ад назвы «Terra Australis», якую ўжывалі эўрапейцы да XVIII стагодзьдзя. Гэты лацінскі выраз азначае: terra — «зямля», australis — «паўднёвая».

Паводле ацэнак засяленьне аўстралійскага кантэненту чалавекам пачалося каля 65 тысячаў да 70 тысячаў гадоў назад[26], празь міграцыю людзей з Паўднёва-Ўсходняй Азіі[27]. Гэтыя першыя жыхары былі продкамі сучасных карэнных аўстралійцаў[28]. Тубыльная аўстралійская культура зьяўляецца адной з самых старажытных цывілізацыяў на Зямлі[29].

Да часу перасяленьня эўрапейцаў большасьць карэнных аўстралійцаў зьяўляліся паляўнічымі і зьбіральнікамі са складанай эканомікай і структурай грамадзтва[26]. Культура тубыльцаў была вуснай, а духоўныя каштоўнасьці грунтаваліся на павазе да зямлі і веры ў час сноў[30]. Тубыльцы астравоў праліву Торэса, якія этнічна зьяўляюцца мэланэзійцамі, існавалі за кошт разьвіцьця сэзоннага садаводзтва і рыбнага промыслу[31]. Паўночныя берагі Аўстраліі спарадычна наведвалі маракі макасарцы з поўдня вострава Сулавэсі[32].

Image
Ангельскі дасьледчык Джэймз Кук склаў першую мапу ўсходняга ўзьбярэжжа Аўстраліі.

Для эўрапейцаў першапачаткова Аўстралію адкрылі партугальцы, якія ў гэтыя гады будавалі свае гандлёвыя базы ў Індыі, Паўднёвай Азіі і Кітаі. Аўстралія іх не зацікавіла, таму што была незаселеная, і мела неспрыяльныя для эўрапейцаў кліматычныя ўмовы. Першым жа датаваным зьяўленьнем эўрапейцаў на аўстралійскім мацерыку ў 1606 годзе ёсьць прыбыцьцё нідэрляндцаў[33]. Першым карабелем і экіпажам, які падыйшоў да берагу зьяўляецца карабель «Дэйфкен» на чале з капітанам Вілемам Янсзоонам[34]. Ён падыйшоў да берага да паўвострава Кейп-Ёрк на пачатку 1606 году, і высадзіўся 26 лютага на рацэ Пэнэфатэр недалёка ад сучаснага гораду Ўэйпа. Нідэрляндцы дасьледвалі ўсё заходняе і паўночнае ўзьбярэжжы і назвалі кантынэнт «Новай Галяндыяй», але не зрабілі спробы стварыць нейкія паселішчы. Ўільям Дампір, ангельскі дасьледчык, высадзіўся на паўночна-заходнім узьбярэжжы Новай Галяндыі ў 1688 годзе і зноўку ў 1699 годзе на зваротным шляху[35]. У 1770 годзе Джэймз Кук зьдзейсьніў падарожжа ўздоўж усходняга ўзьбярэжжа, пазначыўшы яго на мапе, і назваўшы яго Новым Паўднёвым Ўэйлзам. Гэтая тэрыторыя была аб’яўленая ім валоданьнямі Вялікабрытаніі[36].

З прычыны страты сваіх амэрыканскіх калёніяў у 1783 годзе брытанскі ўрад накіраваў Першы флёт пад камандаваньнем капітана Артура Філіпа, каб заснаваць новую калёнію ў Новым Паўднёвым Ўэйлзе. У 1787 годзе на кантынэнт прыбылі першыя брытанскія караблі з арыштантамі з Ангельшчыны, Шатляндыі і Ўэйлзу, большасьць зь іх у выніку заставаліся ў Аўстраліі. Першае паселішча пад назовам Порт-Джэксан было створанае ў Сыднэйскай бухце, а 26 студзеня 1788 году, дзень афіцыйнага ўзьняцьця сьцягу над горадам лічыцца нацыянальным сьвятам Аўстраліі[37][38]. Брытанскае паселішча было заснаванае і на востраве Тасманія ў 1803 годзе, яно стала асобнай калёніяй у 1825 годзе. Вялікабрытанія афіцыйна зацьвердзіла свой сувэрэнітэт над заходняй часткай Заходняй Аўстраліі ў 1828 годзе. Асобныя калёніі былі ўтвораныя з частак Новага Паўднёвага Ўэйлзу, як то Паўднёвая Аўстралія ў 1836 годзе, Вікторыя ў 1851 годзе, і Кўінзлэнд ў 1859 годзе. Рэгіён Паўночная тэрыторыя была заснаваная ў 1911 годзе, як асобная частка вылучаная з Паўднёвай Аўстраліі. Паўднёвая Аўстралія была заснавана як «вольная правінцыя», то бок сюды не высылаліся прысуджанья да зьняволеньня з мэтраполіі. Вікторыя і Заходняя Аўстралія таксама першапачаткова былі «вольнымі правінцыямі», аднак пазьней прымалі нявольнікаў[39]. Зь цягам часу празь ціск з боку пасяленцаў высылка зьняволеных была забаронена, а апошні такі карабель з арыштантамі прыбыў да кантынэнту ў 1848 годзе[40].

Карэннае насельніцтва, паводле ацэнак, складала ад 750 тысячаў да 1 млн чалавек у 1788 годзе[41], зьнізіўшыся за часам перасяленьня эўрапейцаў, галоўным чынам, празь інфэкцыйныя захворваньні[42]. Іншыя загінулі ў выніку канфліктаў з пасяленцамі[43]. Палітыка ангельскага ўраду, скіраваная на асыміляцыю тубыльцаў, пачынаючы з «Акту аб абароне тубыльцаў» 1869 году, прывяла да разбурэньня сацыяльных сувязяў унутры грамадзтва карэнных жыхароў і, магчыма, спрыяла зьніжэньню колькасьці карэннага насельніцтва[44].

Унутраныя вобласьці кантынэнта заставаліся недасьледаваныя да пачатку ХІХ стагодзьдзя. Большасьць дасьледчыкаў, якія кіраваліся ў глыб аўстралійскіх пустэльняў, не вярталіся. Нават у нашы дні гэта застаецца адным з самых складаных месцаў на Зямлі.

Аўстралія зьяўляецца ўдзельнікам Брытанскай Садружнасьці Нацыяў, захоўвае ў дзяржаўных дакумэнтах назву дамініён. Палітычная будова краіны фармальна фэдэрацыйная канстытуцыйная манархія. Канстытуцыя краіны была прынятая ў 1900 годзе, згодна зь ёй кіраўніком дзяржавы зьяўляецца кароль Аўстраліі (цяпер Карл III), які ажыцьцяўляе сваю ўладу праз губэрнатара. Тытул караля Аўстраліі быў дадзены брытанскаму манарху ў 1971 годзе аўстралійскім парлямэнтам.

Практычна кіраўнікамі Аўстраліі зьяўляюцца губэрнатар і прэм’ер-міністар Аўстраліі. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту, дэпутаты якога выбіраюцца на ўсеагульных выбарах: Сэнат на шасьцігадовы тэрмін, налічвае 76 сэнатараў (па 12 прадстаўнікоў ад кожнага штату і па два прадстаўнікі ад Паўночнай тэрыторыі і Аўстралійскай сталічнай акругі) і Палата Прадстаўнікоў з трохгадовым тэрмінам дзеяньня, якая налічвае 150 дэпутатаў, якія выбіраюцца прапарцыянальна колькасьці насельніцтва.

Выканаўчая ўлада належыць ураду, які фармальна кіруецца губэрнатарам, але фактычна падпарадкоўваецца прэм’ер-міністру. Прэм’ер-міністар назначаецца ад імя манарха губэрнатарам.

Права выбаршчыка маюць усе грамадзяне, пачынаючы з 18 гадоў. Галасаваць павінны ўсе грамадзяне, штраф за ня ўдзел у выбарах складае 50 аўстралійскіх даляраў.

Судовая ўлада ў краіне належыць Вышэйшаму Фэдэральнаму Суду (гаспадарчыя справы) і Аўстралійскаму Нацыянальнаму Суду.

Кожны аўстралійскі штат мае сваю канстытуцыю, дзьвюхпалатны парлямэнт (за выключэньнем Кўінзлэнду, дзе існуе аднапалатны парлямэнт) і ўрад, на чале якога стаіць губэрнатар, які па прапанове аўстралійскага парлямэнту назначаецца брытанскім манархам. Штаты дзеляцца на графствы, акругі і гарады.

Аўстралія — шостая па велічыні краіна ў сьвеце. Самая высокая шчыльнасьць насельніцтва знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны. Аўстралійскі кантынэнт зьяўляецца самым плоскім з усіх, зь сярэдняй вышынёй 330,9 м над узроўнем мора.

Плошча Аўстраліі складае 7,7 млн км²[45]. Паўночнае і ўсходняе ўзьбярэжжа Аўстраліі выходзіць у Арафурскае, Каралавае, Тасманава, і Тыморскае моры; заходняе і паўднёвае ў Індыйскі акіян. Недалёка ад Аўстраліі знаходзяцца вялікія выспы: Новая Гвінэя і Тасманія. Уздоўж паўночна-ўсходняга ўзьбярэжжа Аўстраліі цягнецца самы вялікі ў сьвеце каралавы рыф — Вялікі бар’ерны рыф.

Аўстралія выцягнутая з захаду на ўсход на 4000 км, а з поўначы на поўдзень на 3128 км. Даўжыня берагавой лініі складае 34 218 км.

Большую частку паверхні краіны займаюць пустэльні і паўпустэльні. Самымі вялікімі пустэльнямі зьяўляюцца Вялікая Пяшчаная пустэльня, Вялікая пустэльня Вікторыя. Іншыя пустэльні — Пустыня Сымпсана, Тырары. На ўсходзе ад пустэльні Вікторыя знаходзіцца паўпустэльня Вялікі Артэзіянскі Басэйн. На ўсходзе мацерыка знаходзяцца невысокія горы Вялікі Водападзельны хрыбет з самым высокім пунткам — гарой Касьцюшка (2228 м). Найніжэйшы пункт Аўстраліі — возера Эйр (15 мэтраў ніжэй за ўзровень мора).

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Аўстралія складаецца з шасьці штатаў і двух мацерыковых тэрыторыяў:

  1. Тэрыторыя фэдэральнай сталіцы (мацерыковая тэрыторыя)
  2. Новы Паўднёвы Ўэйлз
  3. Вікторыя
  4. Кўінзлэнд
  5. Паўднёвая Аўстралія
  6. Заходняя Аўстралія
  7. Тасманія
  8. Паўночная тэрыторыя (мацерыковая тэрыторыя)

Грашовая адзінка — аўстралійскі даляр (1 аўстр. дал. = 0,75 дал. ЗША.)

Аўстралія — высокаразьвітая індустрыяльна-аграрная краіна. Эканамічнае разьвіцьцё характарызуецца стабільнасьцю і ўстойлівасьцю. Сукупны ўнутраны прадукт складае каля 1925 млрд аўстр. дал. (2020, ацэнка Міжнароднага валютнага фонду), узровень інфляцыі — каля 6,59%. Беспрацоўе скаладае 4,2% (сьнежань 2025 году)[46]. Уліковая стаўка — каля 6%.

Ключавая роля ў эканоміцы належыць перапрацоўчай, горназдабыўной і сельскагаспадарчай галінам, у значнай ступені арыентаваным на зьнешнія рынкі. Галоўныя галіны перапрацоўчай прамысловасьці: машынабудаваньне і мэталаапрацоўка, харчовая, хімічная і нафтаперапрацоўчая, чорная і каляровая мэталюргія, выдавецка-паліграфічная. Горназдабыўная прамысловасьць абапіраецца на запасы разнастайных карысных выкапняў і мае вядучую ролю ў фармаваньні экспарту краіны: вугаль, прыродны газ, уранавыя, жалезныя, полімэталічныя руды, баксыты, сьвінец, медзь, каштоўныя мэталы, дыямэнты і інш. У сельскай гаспадарцы вядучае месца займае жывёлагадоўля. Аўстралія — найбуйнейшы ў сьвеце вытворца і пастаўшчык высакаякаснай воўны, а таксама адзін з асноўных экспарцёраў мясамалочных прадуктаў, пшаніцы, цукру. Значная частка аўстралійскага экспарту прыходзіцца на прадукцыю аграрнага сэктара і здабываючай прамысловасьці. У імпарце пераважаюць машыны, абсталяваньне і транспартныя сродкі, тавары шырокага спажываньня, хімічныя тавары, мэдыкамэнты.

Аб’ём замежных інвэстыцый у краіне — каля 980 млрд аўстралійскіх даляраў. Замежны капітал у асноўным засяроджаны ў паслугах і нерухомасьці, прамысловай вытворчасьці і якая здабывае прамысловасьці.

Нацыянальнае сьвята — Дзень Аўстраліі (26 студзеня). У гэты дзень у 1788 г. было заснавана першае паселішча эўрапейцаў.

У краіне абавязковая адукацыя для дзяцей ад 6 да 15 гадоў. Дзейнічаюць 39 унівэрсытэтаў, 35 каледжаў, а таксама 4 інстытуты. Агульная колькасьць студэнтаў ВНУ — звыш за 700 тыс.чал. (зь іх замежных студэнтаў — 174 тыс. чал.).

Шырока разьвітыя сродкі масавай інфармацыі. Аўстралія займае адно зь вядучых месцаў у сьвеце па колькасьці пэрыядычных выданьняў на душу насельніцтва.

Насельніцтва краіны налічвае каля 28 060 000 чалавек (ацэнка 2026)[45].

Самымі вялікімі гарадамі Аўстраліі зьяўляюцца:

Прыкладна 43,9% насельніцтва Аўстраліі зьяўляюцца хрысьціянамі; 2,4% — будысты; 3,2% — мусульмане; 2,7% — індусы; 38,9% — атэісты[45]. Сярод хрысьціянаў самай вялікай групай зьяўляюцца каталікі (20%) і англікане (9,8%).

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. https://www.itsanhonour.gov.au/symbols/anthem.cfmIt's an Honour.
  2. https://dfat.gov.au/about-australia/land-its-people/Pages/australias-national-symbols.aspxDepartment of Foreign Affairs and Trade.
  3. Commonwealth of Australia Gazette (анг.) // Commonwealth of Australia Gazette — S142 — Canberra: Government of Australia, 1984.
  4. http://www.australia.gov.au/about-government/how-government-works/federation
  5. https://dfat.gov.au/about-australia/Pages/about-australia.aspx
  6. http://www.abs.gov.au/AUSSTATS/abs@.nsf/2f762f95845417aeca25706c00834efa/d67b7c95e0e8a733ca2570ec001117a2!OpenDocument
  7. https://www.betterhealth.vic.gov.au/health/conditionsandtreatments/sign-language-auslan
  8. http://www.australia.gov.au/about-government/states-territories-and-local-government/capital-cities
  9. https://www.aph.gov.au/About_Parliament/House_of_Representatives/About_the_House_News/News/Parliament_Explained_Government
  10. http://www.aph.gov.au/About_Parliament/House_of_Representatives/Powers_practice_and_procedure/00_-_Infosheets/Infosheet_20_-_The_Australian_system_of_government
  11. http://australia.gov.au/about-australia/our-government
  12. http://australia.gov.au/about-australia/our-government/australias-federation
  13. 1 2 3 http://www.aph.gov.au/About_Parliament/House_of_Representatives/Powers_practice_and_procedure/00_-_Infosheets/Infosheet_20_-_The_Australian_system_of_governmentПарламент Аўстраліі.
  14. http://www.peo.gov.au/learning/fact-sheets/prime-minister.html
  15. Infosheet 20 - The Australian system of governmentПарламент Аўстраліі.
  16. http://www.ga.gov.au/scientific-topics/national-location-information/dimensions/australias-size-comparedGeoscience Australia.
  17. http://www.ga.gov.au/scientific-topics/national-location-information/dimensions/area-of-australia-states-and-territoriesGeoscience Australia.
  18. https://www.abs.gov.au/statistics/people/population/national-state-and-territory-population/jun-2025
  19. http://www.rba.gov.au/Museum/Timeline/1946_1970.htmlReserve Bank of Australia.
  20. http://www.rba.gov.au/Museum/Displays/1960_1988_rba_and_reform_of_the_currency/australias_first_decimal_currency_notes.htmlReserve Bank of Australia.
  21. https://dfat.gov.au/about-australia/Pages/about-australia.aspxDepartment of Foreign Affairs and Trade.
  22. Australian Bureau of Statistics — 1974.
  23. 2024 Democracy Index (анг.)EIU.
  24. Human Development ReportПраграма разьвіцьця ААН, 2022.
  25. http://australia.gov.au/about-australia/our-country/telephone-country-and-area-codes
  26. 1 2 Sáenz R., Embrick D. G., Rodríguez N. P. The International Handbook of the Demography of Race and Ethnicity. — Springer, 2015. — С. 602. — ISBN 978-90-481-8891-8
  27. Oppenheimer S. Out of Eden: The Peopling of the World. — Little, Brown Book Group, 2013. — С. 111. — ISBN 978-1-78033-753-1
  28. «The spread of people to Australia». Australian Museum.
  29. Aboriginal Australians the oldest culture on Earth Australian Geographic Архіўная копія
  30. Galván J. A. They Do What? A Cultural Encyclopedia of Extraordinary and Exotic Customs from around the World. — ABC-CLIO, 2014. — С. 83. — ISBN 978-1-61069-342-4
  31. Early Aussie Tattoos Match Rock Art Discovery News Архіўная копія ад 3 сакавіка 2008 г.
  32. MacKnight, CC The Voyage to Marege: Macassan Trepangers in Northern Australia. — Melbourne University Press, 1976.
  33. Barber P., Barnes K., Erskine N. Mapping Our World: Terra Incognita To Australia. National Library of Australia. — 2013. — С. 99. — ISBN 978-0-642-27809-8
  34. Smith C., Burke H. Digging It Up Down Under: A Practical Guide to Doing Archaeology in Australia. — Springer Science, 2007. — С. 47. — ISBN 978-0-387-35263-3
  35. Marsh L. History of Australia: understanding what makes Australia the place it is today. — Greenwood, W.A.: Ready-Ed Publications, 2010. — С. 9. — ISBN 978-1-86397-798-2
  36. Goucher C., Walton L. World History: Journeys from Past to Present. — Routledge, 2013. — С. 427—428. — ISBN 978-1-135-08829-3
  37. European discovery and the colonisation of Australia Australian Government: Culture Portal. Department of the Environment, Water, Heritage and the Arts, Commonwealth of Australia Архіўная копія ад 13 сьнежня 2017 г.
  38. Egan T. The Land Downunder. — Grice Chapman Publishing, 2003. — ISBN 978-0-9545726-0-0
  39. Convict Records Public Record office of Victoria Архіўная копія ад 25 сьнежня 2005 г.
  40. 1998 Special Article — The State of New South Wales — Timeline of History Australian Bureau of Statistics
  41. Briscoe, Gordon; Smith, Len The Aboriginal Population Revisited: 70,000 years to the present. — Canberra, Australia: Aboriginal History Inc., 2002. — С. 12. — ISBN 978-0-9585637-6-5
  42. Smallpox Through History Encarta Архіўная копія ад 29 кастрычніка 2009 г.
  43. Attwood, Bain; Foster, Stephen Glynn Frontier Conflict: The Australian Experience. — National Museum of Australia, 2003. — ISBN 9781876944117
  44. Attwood, Bain Telling the truth about Aboriginal history. — Crows Nest, New South Wales: Allen & Unwin., 2005. — ISBN 978-1-74114-577-9
  45. 1 2 3 Ride, W.D.L., Twidale, Charles Rowland, Lange, Robert Terence, Powell, Joseph Michael, Roe, Michael, Rickard, John David, Veevers, John J. (12 лютага 2026) Australia (анг.) Encyclopedia Britannica Праверана 12 лютага 2026 г.
  46. Labour Force, Australia, December 2025 (анг.). Australian Bureau of Statistics. Праверана 12 лютага 2026 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]