Англійская мова
| Англійская мова | |
|---|---|
| | |
| Саманазва | English[1] |
| Вымаўленне | /ˈɪŋɡlɪʃ/[2] |
| Краіны | Вялікабрытанія, ЗША, Канада, Аўстралія, Ірландыя, Новая Зеландыя і інш. |
| Рэгіёны | Галоўным чынам Заходняя Еўропа, Паўночная Амерыка, Аўстралія, Азія |
| Афіцыйны статус |
59 незалежных краін; 31 залежная тэрыторыя; шматлікія міжнародныя арганізацыі |
| Арганізацыя, якая рэгулюе | — |
| Агульная колькасць носьбітаў |
|
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
| Пісьменнасць | Англійскі алфавіт, English Braille[d] і Unified English Braille[d] |
| Моўныя коды | |
| ДАСТ 7.75–97 | анг 045 |
| ISO 639-1 | en |
| ISO 639-2 | eng |
| ISO 639-3 | eng |
| WALS | eng |
| Ethnologue | eng |
| Linguasphere | 52-ABA |
| ABS ASCL | 1201 і 12 |
| IETF | en |
| Glottolog | stan1293 |
Англі́йская мо́ва, радзей анге́льская мо́ва (саманазва: English language, English) — мова англа-фрызскай падгрупы заходняй групы германскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і.
Дзяржаўная або афіцыйная мова Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Ірландыі (разам з ірландскай мовай), ЗША, Канады (разам з французскай мовай), Аўстраліі, Новай Зеландыі, а таксама больш за 70 дзяржаў Азіі, Афрыкі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі і Акіяніі. Адна з афіцыйных і працоўных моў ААН і большасці іншых міжнародных арганізацый[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя англійскай мовы пачалася з трох германскіх плямёнаў, якія ўварваліся ў Брытанію ў V стагоддзі нашай эры. Гэтыя плямёны – англы, саксы і юты – прыйшлі з тэрыторый цяперашняй Даніі і паўночнай часткі Германіі праз Паўночнае мора.
У той час жыхары Брытаніі гаварылі на кельцкай мове, аднак захопнікі адціснулі кельтаў да заходніх і паўночных ускраін вострава – па сутнасці, туды, дзе цяпер размешчаны Уэльс, Шатландыя і Ірландыя. Англы называлі сваю краіну «Englaland», а іх мова называлася «Englisc» – адтуль і пайшлі словы «England» і «English».
Старажытнаанглійскі перыяд
[правіць | правіць зыходнік]
Першапачаткова старажытнаанглійская мова была неаднароднай групай дыялектаў, што адлюстроўвала рознае паходжанне жыхароў тагачаснай Англіі[5]. У старажытнаанглійскі перыяд мовы (гаворкі) старажытнагерманскіх плямён англаў, саксаў і ютаў сфарміравалі 4 тэрытарыяльныя дыялекты: нартумбрыйскі, мерсійскі, уэсекскі, кентскі.
Заняпад паўночных і паўночна-ўсходніх зямель ад скандынаўскіх набегаў і палітычна-эканамічнае ўзмацненне Уэсекскага каралеўства (IX—XI ст.) прывялі да таго, што уэсекскі (заходнесаксонскі) дыялект з часам пачаў пераважаць і стаў асновай для тагачаснай літаратурнай мовы, і іменна на гэтай гаворцы быў напісаны «Беавульф». Большасць помнікаў гэтага перыяду таксама захавалася ва ўэсекскай рэдакцыі. Мовы кельцкіх народаў захаваліся пераважна ў геаграфічных назвах.
У старажытнаанглійскай мове пазней адбыліся змены, звязаныя з дзвюма хвалямі нашэсцяў. Першай хваляй сталі носьбіты паўночнагерманскіх моў, калі Хальфдан Рагнарсан і Івар Бяскосты пачалі заваяванне і каланізацыю паўночнай часткі Брытанскіх астравоў у VIII і IX стагоддзях (гл. Данелаг). Другой хваляй было нашэсце ў краіну ў XI стагоддзі нарманаў, носьбітаў раманскай старанармандскай мовы. Старанармандская мова развілася ў англанармандскую, а затым у англа-французскую, увёўшы ва ўжытак пласт слоў, звязаных з судоваю справай і дзяржаўным кіраваннем. Гэтыя дзве падзеі прывялі не толькі да пашырэння лексікону скандынаўскімі і нармандскімі словамі, але і да спрашчэння граматыкі стараанглійскай мовы, зрабіўшы яе такім чынам незвычайна адкрытаю для запазычання новых слоў з іншых моў.
Сярэднеанглійскі перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Дадзены этап рахзвіцця англійская мовы ахоплівае перыяд 1066—1485 гг. У 1066 г. Англію заваявалі нарманы, якія зрабілі сваю (французскую) мову моваю эліты. Англійская існавала ў якасці народнай, маючы 3 асноўныя дыялектныя зоны — паўночную, цэнтральную, паўднёвую. Таксама на ёй размаўлялі рэшткі англа-саксонскай арыстакратыі. Але буйныя землеўладальнікі, якія належалі да англа-саксонскай большасці, патроху павялічвалі свой уплыў, нарманы ўсё болей асіміляваліся. Сярэднеанглійская мова ўзнікла на базе англа-саксонскай, з французскім уплывам. Творы Джэфры Чосера «Кентэрберыйскія апавяданні» і «Смерць караля Артура» Томаса Мэлары з’яўляецца самымі вядомымі ўзорамі мовы таго часу. Працэс пранікнення французскіх слоў у англійскую мову дасягае вяршыні ў 1250—1400 гг.
Гэты перыяд характарызаваўся значнымі змяненнямі фанетыкі і граматыкі пад уплывам французскай мовы. У прыватнасці старафранцузскае паходжанне мае большасць слоў, якое мае дачыненне да кіравання дзяржавай (акрамя германскіх king і queen — «кароль» і «каралева» адпаведна).
- reign — караляваць, government — урад, crown — карона, state — дзяржава і г.д.;
большасць арыстакратычных тытулаў:
словы, якія тычацца вайсковай справы:
- army — армія, войска,
- peace — мір,
- battle — бітва,
- soldier — салдат,
- general — генерал,
- captain — капітан,
- enemy — вораг;
судовыя паняцці:
- judge — суддзя,
- court — суд,
- crime — злачынства;
царкоўныя паняцці:
- service — набажэнства (царкоўнае),
- parish — прыход.
Цікава, што слова, якія маюць дачэненне да гандлю і прамысловасці — французскага паходжання, а назвы простых рамёстваў — германскага. Прыклад першых: commerce — гандаль, industry — прамысловасць, merchant — купец. Аднак назвы большасці жывёл — германскія, а назвы мяса гэтых жывёл запазачыная з французская мовы, што заўважыў яшчэ Вальтэр Скот у рамане «Айвенга»:
прыклад першых:
прыклад другіх:
- beef (сучасн. фр. le bœuf) — ялавічына,
- veal (сучасн. фр. le veau) — цяляціна,
- mutton (сучасн. фр. le mouton) — бараніна,
- pork (сучасн. фр. le porc) — свініна
- і г.д.
Граматычная структура мовы мяняецца і далей: імянныя і дзеяслоўныя канчаткі спачатку змешваюцца, а потым, у канцы гэтага перыяду, амаль цалкам знікаюць. У прыметніках акрамя канчаткаў, што раней утваралі параўнальныя ступені, з’яўляюцца дадатковыя словы more ‘болей’ і most ‘найболей’. У перыяд 1400—1483 гг. адбываецца перамога лонданскага дыялекту над іншымі. Лонданскі дыялект узнік на базе сінтэзу паўднёвых і цэнтральных дыялектаў. У фанетыцы адбываецца так званы Вялікі зрух галосных.
У выніку міграцыі часткі брытанцаў на тэрыторыю ірландскага графства Уэксфорд у 1169 годзе сфарміравалася мова ёла, якая знікла ў сярэдзіне XIX ст.
Новаанглійскі перыяд
[правіць | правіць зыходнік]У XVI—XVII ст. складваецца ранняя новаанглійская мова. Перыяд сучаснай англійскай мовы, да якога адносяцца творы Уільяма Шэкспіра[6] і Біблія караля Якава, звычайна адлічваюць прыблізна ад 1550. Пасля таго, як Злучанае Каралеўства стала каланіяльнай дзяржавай, англійская мова служыла «лінгва франка» для калоній Брытанскай імперыі. У паслякаланіяльны перыяд некаторыя з новаствораных нацый, у склад якіх уваходзілі носьбіты некалькіх розных аўтахтонных моў, выбралі англійскую мову ў якасці лінгва франка, каб пазбегнуць палітычных складанасцей, звязаных з узвышэннем аднае аўтахтоннае мовы над астатнімі. У выніку разрастання Брытанскай імперыі, англійская мова была прынята ў Паўночнай Амерыцы, Індыі, Аўстраліі і многіх іншых рэгіёнах. Працэс распаўсюджвання англійскай мовы ўзмацніўся з ростам ролі ЗША ў міжнародных адносінах у сярэдзіне XX ст. На пачатак XXI стагоддзя, англійская мова з’яўляецца самай шырокаўжывальнай мовай за ўсю гісторыю[7].
У сувязі з засваеннем вялікай колькасці слоў з многіх іншых моў цягам сваёй гісторыі, сучасная англійская мова змяшчае шырокі слоўнікавы запас, са складаным і нерэгулярным правапісам, асабліва датычна галосных. Сучасная англійская асімілюе не толькі словы з іншых еўрапейскіх моў, але й моў з усяго свету. Оксфардскі слоўнік англійскай мовы налічвае больш за 250 тысяч розных слоў, не лічачы шматлікіх тэхнічных, навуковых і слэнгавых паняццяў[8][9].
Алфавіт
[правіць | правіць зыходнік]Алфавіт англійскай мовы заснаваны на лацініцы і складаецца з 26 літар: з іх 6 галосных і 20 зычных.
Раней (да прыняцця англасаксамі хрысціянства) ужываліся англасаксонскія руны.
Граматыка
[правіць | правіць зыходнік]Акцэнты і дыялекты ў англійскай мове
[правіць | правіць зыходнік]Англійская мова характарызуецца велізарнай разнастайнасцю акцэнтаў і дыялектаў.
Акцэнты
[правіць | правіць зыходнік]Акцэнт – асаблівае вымаўленне гукаў і інтанацыі, характэрнае для пэўнай геаграфічнай вобласці або культурнай групы.
Адзінага брытанскага акцэнту няма, у самой Вялікабрытаніі існуе каля 40 тыпаў акцэнтаў (Accent Types). Найбольш папулярныя з іх:
- Нарматыўнае вымаўленне (Received pronunciation) – з рэгіянальнага пункту гледжання гэта паўднёва-англійскі акцэнт. Менавіта нарматыўнае вымаўленне прынята лічыць стандартным для літаратурнай англійскай мовы.
- «r» на канцы слоў практычна не вымаўляецца, а літара «a» у некаторых словах вымаўляецца крыху расцягнута («dance», «vase», «chance», «ask»).
- Арыстакратычны акцэнт (Posh accent) – акцэнт брытанскай каралеўскай сям’і і англійскай арыстакратыі. Гэтым акцэнтам карыстаюцца вядучыя і дыктары найбуйных брытанскіх СМІ і выкладчыкі ВНУ. Словы і ўсе зычныя тут вымаўляюцца павольна і выразна, таму такую прамову лёгка ўспрымаць на слых.
- Валійскі (Уэльскі) акцэнт (Welsh accent) – гучыць вельмі меладычна і рытмічна, нагадвае песню, дзе інтанацыя то павышаецца, то паніжаецца. Стандартнае received pronunciation у параўнанні з уэльскім акцэнтам гучыць больш роўна.
- Кокні (Cockney accent) – акцэнт працоўных ускраін Лондана. Адрозніваецца акругленнем дыфтонгаў, а таксама вельмі нязвыклым вымаўленнем міжзубных [ð] і [θ] (як «v» і «f»). Нярэдка знікаюць і пачатковыя літары некаторых слоў, а галосныя мяняюць сваё гучанне. З-за гэтых асаблівасцяў кокні часам называюць «лянівым» акцэнтам англійскай мовы (Lazy English).
- Ёркшырскі – гучыць даволі роўна і спакойна, тут няма рэзкіх скокаў. Цікавая асаблівасць у тым, што тут гук «ee» замяняецца на «eh» (калі ён размешчаны ў канцы слова). Да прыкладу, «windy» ёркшырцы прамаўляюць хутчэй як «win-deh».
- Шатландскі (Scottish accent) – працяглыя галосныя і дакладнае, працяглае «r».
- Ірландскі (Irish accent) – тут заўсёды выразна вымаўляецца літара «r», замест гукаў [θ, ð] ірландцы прамаўляюць глухія [t] і [d], а літара «i» часта вымаўляецца як «о».
Амерыканскіх акцэнтаў існуе не менш, чым брытанскіх. Практычна ў кожным штаце ЗША ёсць свой акцэнт.
- Агульны амерыканскі (General American) – прынята лічыць стандартам амерыканскай англійскай мовы. У ім адсутнічаюць выяўленыя прыкметы вымаўлення, якія можна суаднесці з нейкім асобным рэгіёнам, этнічнай ці сацыяльнай супольнасцю. Па сваім гучанні General American бліжэй за ўсё да манеры гаворкі жыхароў заходніх і цэнтральных рэгіёнаў ЗША.
- Галоўныя асаблівасці General American: выразна вымаўляюцца ўсе літары «r»; «а» у большасці слоў тыпу «class», «bath», «path», «ask» вымаўляецца як [æ]; «u» пасля «d», «n», «s», «t» чытаецца як [u:], а не [ju:]; часта «о» чытаецца як «а», да прыкладу, у словах «bother», «want», «hot».
- Нью-Йоркскі – характэрна звычка працягла і доўга прамаўляць галосныя «о» і «а», так што на слых яны больш падобныя на «aww».
- Іншы цікавы момант заключаецца ў тым, што ў складзе «re» (калі ён знаходзіцца ў самым пачатку слова), галосная вымаўляецца як «а». У выніку, напрыклад, «reward» гаворыцца як «ra-ward».
- Паўднёваамерыканскі – тэмп гаворкі больш павольны і спакойны, а ўся манера гаварэння больш паслабленая ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі ЗША. Галосныя больш расцягнутыя і нярэдка ператвараюцца ў дыфтонгі. Гэта з’ява нават атрымала сваю адмысловую назву - Southern drawl. Менавіта адсюль прыйшлі такія папулярныя сёння гутарковыя скарачэнні накшталт «gonna», «wanna», «lemme».
У канадскім дыялекце мудрагеліста змяшаліся рысы брытанскага і амерыканскага варыянтаў англійскай мовы. Але пераважаюць у ім усё ж рысы American English, а таксама заўважныя асобныя ноткі французскай мовы. Мабыць, самая вядомая рыса канадскага акцэнту – актыўнае выкарыстанне «eh». Гэтае літараспалучэнне можа служыць выклічнікам або ўзмацняльнікам выказвання.
Аўстралійскі дыялект лічыцца адной з самых складаных для вывучэння версій англійскай мовы, паколькі ў ёй аб'ядналася мноства акцэнтаў Злучанага Каралеўства. І, вядома, у кожным рэгіёне Аўстраліі сфармаваўся ўласны акцэнт. Тут шмат уласных унікальных слоў, скарачэнняў і выразаў[10].
Дыялекты
[правіць | правіць зыходнік]Дыялекты – разнавіднасці мовы, якія адрозніваюцца не толькі вымаўленнем, але і лексікай, граматыкай і нават фразеалогіяй.
На сёння існуе вялікая колькасць рэгіянальных дыялектаў англійскай мовы (брытанская англійская, шатландская англійская, амерыканская англійская, індыйская англійская і гэтак далей).
Разнастайнасць дыялектаў у Вялікабрытаніі значна большая, чым у ЗША, дзе асноўнай літаратурнай нормай да сярэдзіны XX ст. з’яўляўся сярэднеатлантычны (Mid-Atlantic) дыялект. З 1950-х гг. галоўную ролю набыў сярэдне-заходні (Mid-Western) дыялект. Сучасныя даследчыкі вылучаюць значную варыятыўнасць англійскай мовы ў сучасным свеце.
Англія
[правіць | правіць зыходнік]


- Кокні (Cockney) — паняцце злучае шэраг гістарычных дыялектаў раёнаў і рамесных цэхаў Лондана
- Скаўз (Scouse) — дыялект жыхароў Ліверпуля
- Джорджы — дыялект жыхароў Нартумберлэнда, у прыватнасці, Ньюкасла на Тайне
- West Country
- East England (Усходняя Англія)
- Birmingham (Brummy, Brummie) (Бірмінгем)
- Cheshire (Чэшыр)
- Cornwall (Корнуол)
- Cumberland (Камберлэнд)
- Central Cumberland (Цэнтральны Камберлэнд)
- Devonshire (Дэвоншыр)
- East Devonshire (Усходні Дэвоншыр)
- Dorset (Дорсэт)
- Durham (Дарэм)
- Bolton Lancashire (Болтон у Лэнкэшыр)
- North Lancashire
- Radcliffe Lancashire
- Northumberland (Нартумберлэнд)
- Norfolk (Норфалк)
- Tyneside Northumberland (Тайнсайд Нартумберлэнд)
- Somerset (Самерсэт)
- Sussex (Сасэкс)
- Westmorland (Уэстморлэнд)
- North Wiltshire (Паўночны Ўілтшыр)
- Craven Yorkshire (Ёркшыр)
- North Yorkshire (Паўночны Ёркшыр)
- Sheffield Yorkshire (Шэфілд Ёркшыр)
- West Yorkshire (Заходні Ёркшыр)
ЗША
[правіць | правіць зыходнік]Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]На лістапад 2011 г. у сярэдніх школах Беларусі англійская мова вывучалася ў якасці замежнай абсалютнай большасцю (76,3 %) вучняў[11].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://github.com/unicode-org/cldr/blob/main/common/main/en.xml
- ↑ Oxford Learner's Dictionary, Entry: English – Pronunciation.
- ↑ Ethnologue — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL, 1951. — ISSN 1946-9675 Праверана 6 чэрвеня 2019.
- ↑ [httpsold.bigenc.rulinguisticstext1821310 Английский язык] (руск.)
- ↑ Graddol, David; Leith, Dick and Swann, Joan (1996) English: History, Diversity and Change, New York: Routledge, p. 101, ISBN 0415131189.
- ↑ Cercignani, Fausto (1981) Shakespeare’s Works and Elizabethan Pronunciation, Oxford, Clarendon Press.
- ↑ McCrum, Robert; MacNeil, Robert; Cran, William (2011). The Story of English. London: Faber and Faber; BBC Books. pp. 9–10. ISBN 978-0-571-27508-3.
English at the end of the twentieth century is more widely scattered, more widely spoken and written, than any other language has ever been. It has become the language of the planet, the first truly global language.
- ↑ «How many words are there in the English Language?» Архівавана 30 лістапада 2011.. Oxforddictionaries.com.
- ↑ «Vista Worldwide Language Statistics». Vistawide.com.
- ↑ Какие есть акценты английского языка? (руск.)
- ↑ Надзея Нікалаева. Колькі моваў ты ведаеш, столькі разоў ты і чалавек // Звязда : газета. — 9 лістапада 2011. — № 213 (27077). — С. 4. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Васючэнка, М. П. Кароткая граматыка англійскай мовы / М. П. Васючэнка — Мінск: Радыёла-плюс, 2009. — 104 с. — (Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі»). ISBN 978-985-448-094-7
- Gordon, Raymond G., Jr. (ed.), 2005. Ethnologue: Languages of the World, Fifteenth edition. Dallas, Tex.: SIL International. Online version: http://www.ethnologue.com.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Oxford Learner's Dictionaries. Oxford.
- Мовы і дыялекты паводле алфавіта
- Англійская мова
- Мовы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў
- Мовы Аўстраліі
- Мовы Багамскіх Астравоў
- Мовы Бангладэш
- Мовы Батсваны
- Мовы Барбадаса
- Мовы Беліза
- Мовы Вануату
- Мовы Вялікабрытаніі
- Мовы Гамбіі
- Мовы Ганконга
- Мовы Ганы
- Мовы Гаяны
- Мовы ЗША
- Мовы Замбіі
- Мовы Зімбабвэ
- Мовы Індыі
- Мовы Ірландыі
- Мовы Ісландыі
- Мовы Камеруна
- Мовы Канады
- Мовы Кеніі
- Мовы Кіпра
- Мовы Лесота
- Мовы Ліберыі
- Мовы Малаві
- Мовы Малайзіі
- Мовы Мальты
- Мовы Маўрыкія
- Мовы М’янмы
- Мовы Намібіі
- Мовы Нігерыі
- Мовы Новай Зеландыі
- Мовы Пакістана
- Мовы Палау
- Мовы Папуа — Новай Гвінеі
- Мовы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі
- Мовы Паўднёвага Судана
- Мовы Пуэрта-Рыка
- Мовы Руанды
- Мовы Саламонавых Астравоў
- Мовы Самалі
- Мовы Самоа
- Мовы Сейшэльскіх Астравоў
- Мовы Судана
- Мовы Сінгапура
- Мовы Танзаніі
- Мовы Трынідада і Табага
- Мовы Уганды
- Мовы Фіджы
- Мовы Філіпінаў
- Мовы Шры-Ланкі
- Мовы Эсваціні
- Мовы Ямайкі