Рэп
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Рэп (англ.: rap, rapping) — рытмічны рэчытатыў, які звычайна чытаецца пад музыку з цяжкім бітам. Выканавец рэпу завецца рэперам, або вузейшым тэрмінам MC.
Рэп — адзін з асноўных элементаў стылю хіп-хоп-музыкі; часта выкарыстоўваецца як сінонім паняцця «хіп-хоп». Аднак рэп выкарыстоўваецца не толькі ў хіп-хоп-музыцы, але і ў іншых жанрах. Шматлікія выканаўцы драм-н-бэйс выкарыстоўваюць рэп. У рок-музыцы ён сустракаецца ў такіх жанрах, як рэпкор, ню-кідаў, альтэрнатыўны рок і альтэрнатыўны рэп. Поп-музыкі і выканаўцы сучаснага RnB таксама нярэдка выкарыстоўваюць рэп у сваіх кампазіцыях.
Паходжанне назвы
[правіць | правіць зыходнік]Слова «рэп» утварылася ад англ.: rap — грук, удар (намёк на рытмічнасць рэпу). To rap таксама азначае «казаць», «размаўляць».
Пазней паўсталі хібныя тэорыі, па якіх слова рэп — нібыта абрэвіятура. Прапаноўваліся такія расшыфроўкі, як Rhythm and Poetry (рытм і паэзія), Rhytmic African Poetry (рытмічная афрыканская паэзія), або Radical Ameriсan Poetry (радыкальная амерыканская паэзія). Аднак лёгка заўважыць, што rap па-англійску не пішацца вялікімі літарамі і мае аднакарэнныя словы — rapping, rapper. У асноўным такія хібныя тэорыі існуюць у неангламоўных краінах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню рэп з’явіўся ў 1970-х гадах сярод афраамерыканцаў раёна Бронкс, куды яго «экспартавалі» прыезджыя ямайскія ды-джэі. У прыватнасці, родапачынальнікам рэпу завуць дыджэя Kool Herc. Чыталі рэп першапачаткова не ў камерцыйных мэтах, а дзеля задавальнення, і рабілі гэта спачатку ў асноўным ды-джэі. Гэта былі немудрагелістыя рыфмаваныя куплеты, звернутыя да аўдыторыі.
Распаўсюджванню рэпу моцна паспрыяла негрыцянскае аматарскае радыё, якое круціла музыку, модную сярод чарнаскурых, і хутка падхапіла новы стыль. Словы «рэп» і «рэперы» трывала замацаваліся за стылем дзякуючы трэку The Sugarhill Gang «Rapper’s Delight» (1979)[крыніца?]. Адным з першых людзей, якога пачалі зваць «рэперам», быў Джэк Гібсан па мянушцы Джэк-Рэпер. Ён арганізаваў адзін з першых канвентаў, прысвечаных рэпу[крыніца?].
Выкананне рыфмаванага рэчытатыву проста на вуліцах дагэтуль застаецца традыцыяй чарнаскурых кварталаў. Акрамя таго, ладзіліся «батлы» — славесныя паядынкі, у якіх два рэперы лаяліся, захоўваючы рыфму і рытм. Батлы могуць быць і не толькі лаянкай, гэта можа быць падача зарыфмаванага тэксту на вызначаную тэму.
Тэрмін «хіп-хоп» для апісання жанру з’явіўся ў 80-я. Яго ўвядзенне прыпісваюць ці то Afrika Bambaataa, ці то Grandmaster Flash[крыніца?]. Жанр і культура хіп-хоп дасягнулі піку папулярнасці ў 1990-х гадах. Таксама хіп-хоп аказаў сур’ёзны ўплыў на R’n’B-музыку.
Беларускія выканаўцы і гурты
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Першы Беларускамоўны Хіп-Хап Партал «БелРэпКа» Архівавана 25 чэрвеня 2011.