close
Перайсці да зместу

Super Nintendo Entertainment System

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Распрацоўшчык Nintendo Research & Development 2[d]
Вытворца Nintendo
Тып home video game console[d]
Пакаленне fourth generation of video game consoles[d]
Прададзена штук 49 100 000[1]
ЦП Ricoh 5A22[d]
ГП SNES PPU[d]
Анлайн-сэрвіс Satellaview[d]
Папярэднік NES і Family Computer[d]
Паслядоўнік Nintendo 64[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Super Nintendo Entertainment System» (таксама вядомая як Super Nintendo, Super NES і SNES[K 1]) — 16-бітная[ru] гульнявая прыстаўка, выпушчаная японскай карпарацыяй «Nintendo» у ЗША, Бразіліі, Еўропе і Аўстраліі. У Японіі яна вядомая пад назвай «Super Famicom» (яп.: スーパーファミコン су:па:фамікон) , скарачэнне ад «Super Family Computer», або SFC. У Паўднёвай Карэі яна называлася «Super Comboy» (кар.: 슈퍼 컴보이 Сюпхо кхомбоі) і распаўсюджвалася «Hyundai Electronics». Хоць усе пералічаныя версіі кансолі аднолькавыя, рэгіянальная блакіроўка[ru] робіць немагчымай сумяшчальнасць картрыджаў з розных краін.

«Super Nintendo Entertainment System» стала другой хатняй кансоллю «Nintendo» услед за NES (якая выпускалася ў Японіі пад назовам «Famicom»). У SNES былі прадстаўлены палепшаныя графічныя і гукавыя магчымасці ў параўнанні з іншымі кансолямі таго часу. Акрамя таго, распрацоўка дадатковых чыпаў, якія ўбудоўваліся ў картрыдж гульні, дазваляла ёй заставацца канкурэнтаздольнай на сусветным рынку нават пасля выхаду наступнага пакалення гульнявых прыставак.

Кансоль набыла папулярнасць у шматлікіх краінах, стаўшы самай прадаванай 16-бітнай прыстаўкай, нягледзячы на ​​ўпартую канкурэнцыю ў Паўночнай Амерыцы са боку «Sega». SNES засталася папулярная ў эпоху 32-бітных[ru] сістэм сярод фанатаў, калекцыянераў і энтузіястаў, якія працуюць з эмуляцыяй (якія ствараюць самаробныя выявы ПЗУ[ru]), нягледзячы на ​​тое, што «Nintendo» спыніла падтрымку дадзенай кансолі.

  1. Скарачэнне SNES можа вымаўляцца як асобнае слова (напрыклад, NATO), а таксама па літарах (напрыклад, IBM) або як гібрыд (напрыклад, JPEG); некаторыя сцвярджаюць, што гэтае слова павінна вымаўляцца як Super Nintendo або Super NES. Пісьмова ў англійскай мове выбар нявызначанага артыкля можа быць праблематычным з-за падобных адрозненняў.[2][3]
  1. https://www.nintendo.co.jp/ir/en/finance/hard_soft/index.html Праверана 10 мая 2022.
  2. Do you say NES or N-E-S? (англ.)(недаступная спасылка). Nintendo NSider Forums. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2009. Праверана 3 студзеня 2012.
  3. Pronouncing NES & SNES. GameSpot forums. Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2012. Праверана 3 студзеня 2012.